Пару месяцаў таму невядома якім чынам завітаў я на старонку дзе праходзіла акцыя
"Матэрыялізацыя ідэй". Фішка у тым што можна было падкінуць ідэю слогану ці проста выказаць сваё меркаванне на важную тэму. І калі арганізатары палічаць тваю ідэю вартай увагі то ў цябе на руках з'яўляецца халяўны кубак/дыванок пад грызуна/цішотка з тваёй фразай. Я канечне жа вырашыў што трэба лавіць халяву і адаслаў фразу "Быть расистом стыдно" якую сам
скамуніздзіў пабачыў на налепках
Моладзевага Праваабарончага Руху.
Прайшоў час і я ўжо забыў пра тую акцыю. І тут раптам тэлефоніць незнаёмы нумар, падымаю слухалку, а там чувак ветлівым голасам на беларускай мове кажа што ціпа вы гэтую халяву злавілі, мы вам пісалі і нават тэлефонілі, прыедзце забярыце калі ласка ваш кубак.
Я ў шоку! Радасці поўныя штаны. Бо ўжо даўно забыў пра гэта.
Зараз во сяджу, папіваю гарбатку з новага кубку і думаю ......

..... што спамфільтр на
жымэйле часам занадта рэзка рэагуе на словы "Вы перамаглі..."
P.S. Паходу
акцыя яшчэ працягваецца.